Васько Марина Викторовна
Депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь, член Постоянной комиссии по образованию, культуре и науке
Вместе создадим новое, сохраняя лучшее!

Васько Марина Викторовна
Главная Новости

Новости

З Днём настаўніка!

04 10/2020
Дарагія настаўнікі, выкладчыкі і выхавальнікі! Сардэчна віншую вас з прафесійным святам – Днём настаўніка!
Кожны чалавек захоўвае ў сваім сэрцы светлае пачуццё любові і ўдзячнасці да настаўніка, які ўпершыню расчыніў перад ім дзверы ў краіну ведаў, навучыў распазнаваць цудоўнае, прымаць узважаныя рашэнні, дапамог раскрыць здольнасці і таленты.
Педагогі заўсёды былі і застаюцца носьбітамі высокіх духоўных якасцей, а пакладзены ў аснову настаўніцкай прафесіі творчы пачатак дапамагае ім кожны раз нанова разам са сваімі вучнямі адкрываць і разумець свет.
У гэты цудоўны дзень прыміце словы глыбокай удзячнасці за добрасумленную працу і адданасць сваёй прафесіі, мудрасць і цярплівасць, за добрыя традыцыі і вопыт, якія вы перадаяце маладому пакаленню.
Жадаю вам моцнага здароўя і аптымізму, нязгаснай энергіі і натхнення, дабрабыту і новых поспехаў у справе асветы, цеплыні і ўвагі блізкіх, а таксама дапытлівых і ўдзячных вучняў!

 
 
 
 
Все новости