Васько Марина Викторовна
Депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь, член Постоянной комиссии по образованию, культуре и науке
Вместе создадим новое, сохраняя лучшее!

Васько Марина Викторовна
Главная Новости

Новости

З Днём маці!

14 10/2020
Дарагія матулі, мілыя жанчыны, сардэчна віншую вас са слаўным восеньскім святам, напоўненым матчыным цяплом і любоўю, – Днём маці!
Кожны з нас з самага дзяцінства нясе ў сваёй душы адзіны, непаўторны і самы любімы вобраз – вобраз сваёй мамы, самага галоўнага і дарагога чалавека для кожнага з нас. Менавіта ёй мы абавязаны жыццём, сямейнай утульнасцю, усім лепшым, што ў нас ёсць. Невычэрпная сіла мацярынскай любові дапамагае нам перанесці любыя выпрабаванні.
Мацярынства ўвасабляе лепшыя чалавечыя якасці: самаадданасць і высакароднасць, клопат аб блізкіх і духоўнасць, якія сёння асабліва патрэбны нашаму грамадству.
Шчыра жадаю вам моцнага здароўя, любові і ўдзячных дзяцей! Няхай у вашых дамах і сем’ях заўсёды пануюць згода, дабрабыт і ўтульнасць!
 

Все новости